У школе №217 адкрыўся музей бяспекі дарожнага руху

18 апреля 2015

Радар, святлафор і нават сапраўдны матацыкл – у сярэдняй школе нумар 217 адкрыўся музей бяспекі дарожнага руху. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі адміністрацыя Фрунзенскага раёна і прадстаўнікі рэспубліканскай ДАІ. Адной з асаблівасцяў музея з’яўляецца тое, што амаль усе экспанаты калісьці былі на службе аховы парадку на дарогах Беларусі.

Пасля адкрыцця для гасцей правялі і  першую экскурсію. У якасці гідаў выступілі самі школьнікі. Пасля агляду залы першыя наведвальнікі напісалі аб сваіх уражаннях ў кнігу ганаровых гасцей. Адкрыццё музея прымеркавана да 64-годдзя Фрунзенскага раёна.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя