У школах супрацоўнікі ДАІ праводзяць інтэрактыўныя гульні, конкурсы і квізы на веданне правілаў дарожнага руху

26 октября 2021

Інтэрактыўныя гульні, конкурсы і квізы на веданне правілаў дарожнага руху праводзяць у школах супрацоўнікі ДАІ. У сталіцы стартавала акцыя "Час стаць прыметным!". Школьнікам напярэдадні восеньскіх канікул нагадваюць пра тое, як паводзіць сябе пры пераходзе праз праезную частку асабліва ў цёмны час сутак. Акцэнт на выкарыстанне святлоадбівальных элементаў. Прафілактычныя размовы таксама і з аўтааматарамі. Ілья Цвяткоў падрабязна.

Быць больш прыкметным у цёмны час сутак. Перад пачаткам восеньскіх канікул ДАІ нагадвае - дзеці павінны перамяшчацца па горадзе, выкарыстоўваючы святлоадбівальныя элементы. Адказнасць за гэта ў першую чаргу на бацьках. Акрамя таго, аб правілах бяспекі расказваюць і ў школах.

Адказы нават на пытанні "з зорачкай" на веданне дарожнай азбукі першакласнікі ведаюць дасканала. Дзе можна пераходзіць дарогу, на якія знакі і сігналы святлафораў звяртаць увагу. Рэгулярны карысны квіз ад супрацоўнікаў сталічнай аўтаінспекцыі ў канцы чвэрці ў школе № 67 стаў добрай традыцыяй. Гэтым разам у рамках акцыі ДАІ "Час стаць прыметным".

Тэма інтэрактыўнага ўрока - перамяшчэнне маленькіх пешаходаў пасля заходу сонца. Дзецям расказалі, як правільна пазначыць сябе ва ўмовах дрэннай бачнасці. У якасці заахвочвання за добрыя веды - флікеры.

Прафілактычныя размовы праводзяць і з вадзіцелямі. Патрулі працуюць на самых небяспечных участках. Супрацоўнікі ДАІ рэкамендуюць быць максімальна ўважлівымі. Выконваць хуткасны рэжым і быць гатовым у любы момант спыніцца, каб пазбегнуць сутыкнення.

Каб пазбегнуць сутыкнення, аўтааматарам раяць таксама часцей карыстацца блізкім святлом фар, асабліва ў прыцемках. Пры гэтым шанц своечасова зрэагаваць павялічваецца ў некалькі разоў. Акрамя таго, прыйшоў час падумаць пра змену летняй гумы на зімовую. Гэта дапаможа больш эфектыўна выконваць тармажэнне на замёрзлым ці мокрым пакрыцці.