У школах прайшлi тэматычныя заняткі ў рамках акцыі ДАІ "Захавай сваё жыццё"

10 октября 2019
Супрацоўнікі ДАІ адправіліся да дзяцей у школы. Вучням сталічнай гімназіі № 5 прапанавалі зрабіць флікеры сваімі рукамі. Хлопчыкі  майстравалі  машыны і самалёты, а дзяўчынкі  смайлікі, кветкі і жывёл. Тэматычныя заняткі прайшлі ў рамках акцыі ДАІ  "Захавай сваё жыццё". Яна накіравана на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і выкарыстанне святлоадбівальных элементаў. Таксама ў рамках акцыі прайшлі заняткі, падчас якіх кожны мог паспрабаваць сябе ў ролі  рэгуліроўшчыка. Акрамя гэтага вучні стваралі малюнкі на тэму дарожнай бяспекі.