У школах Мінскай вобласці працягваюць адкрываць STEM-класы

13 октября 2019

Навука, тэхналогіі, інжынірынг. У школах Мінскай вобласці працягваюць адкрываць STEM-класы. Там школьнікаў вучаць праграмаванню, мадэляванню і канструяванню робатаў. Дзяцей знаёмяць з асновамі інфармацыйных тэхналогій. Галоўны плюс STEM-сістэмы  - так званая крос-прадметнасць. Па ўдасканаленай і прафарыентаванай праграме зараз выкладаюць не толькі матэматыку і інфарматыку, але і хімію, біялогію і нават англійскую і нямецкую  мовы.

Разам з дзецьмі курсы азнаямлення з сучаснымі тэхналогіямі даступныя і для бацькоў. Вывучаць алгарытмы ўсёй сям'ёй прапаноўваюць на дадатковых занятках у суботу.