У Шклове дадзены старт мерапрыемствам, прысвечаным Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

9 февраля 2018

У Шклове сёння дадзены старт шматлікім мерапрыемствам, якія да 15 лютага пройдуць па ўсёй краіне і будуць прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ля памятнага знака ўраджэнцам раёна, якія загінулі на чужыне, прайшоў мітынг-рэквіем, ускладзены кветкі ад грамадскіх арганізацый. Піянеры запусцілі ў неба галубоў. Хвілінай маўчання тут ушанавалі памяць усіх, хто не вярнуўся з той вайны. А гэта амаль кожны трэці з больш чым 2 тысяч салдат і афіцэраў, прызваных ва Узброеныя сілы з 1979 па 1989 гады на Афганскую вайну. Затым па горадзе прайшла калона з ваеннай тэхнікай і паказальныя выступленні 103-й асобнай мабільнай брыгады з Віцебска.

20-годдзе міжрэгіянальнай сустрэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў у Шклове адзначана ўручэннем юбілейных знакаў. Місію выканаў Герой Савецкага Саюза Барыс Громаў. І ў Шклове стартаваў міждзяржаўны турнір па валейболе і міні-футболе, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.