У Шчомысліцы пасяліўся лось

17 января 2017

Спецыяльная камісія Мінпрыроды вывучыла пляцоўку ў Шчомысліцы, дзе пасяліўся лось. Пра рэзанансную і незвычайную сітуацыю нашы карэспандэнты расказвалі ў эфіры "Панарамы". Зараснікі вярбы, дзе зараз жыве лясны госць, з усіх бакоў акружаныя трасамі - проста каля карпусоў БДУ. Спецыялісты (а гэта эколагі,  прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, мясцовага сельсавета і ветэрынары) сёння выехалі на месца - праўда, самога лася не выявілі. Пасля абследавання ў камісіі зрабілі выснову, што перавозіць жывёліну ў лес няма неабходнасці. 

Паводле слоў спецыялістаў, у горадзе ім часцей выпадае ратаваць птушак і дробных жывёлін. З ласём у гэтым раёне давялося сутыкнуцца ўпершыню.

Самы прэстыжны форум гадзіннікавага мастацтва стартаваў у Жэневе. І сёлета выстава даступная для больш шырокай публікі.  Гэты крок дазволіць гігантам гадзіннікавай індустрыі сустрэцца са сваімі канчатковымі пакупнікамі, а таксама даведацца рэальныя перавагі спажыўцоў. Знатакі гадзіннікавых механізмаў і проста звычайныя пакупнікі змогуць наведаць выставу да канца тыдня.