У Шаркаўшчынскім райвыканкаме прыём грамадзян правядзе інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк

16 ноября 2018

Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах.

Сёння ў Шаркаўшчынскім райвыканкаме з беларусамі сустрэнецца памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк. Запісацца можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.