У Шаркаўшчыне праходзіць фестываль малых рэк

18 августа 2015

Экалагічныя майстар-класы, семінары і конкурсы. Фестываль малых рэк у Шаркаўшчыне Віцебскай вобласці аб'яднаў больш за чатыры сотні чалавек. Экасвята стала заключным этапам вялікага праекта па абароне водных артэрый вобласці. За два гады ўдзельнікі экалагічных клубаў (у большасці сваёй гэта школьнікі) штомесяц праводзілі даследаванні вады: самастойна бралі пробы, а вынікі размяшчалі ў Інтэрнэце.

Афіцыйна праект завершыцца ў верасні. Арганізатары спадзяюцца, што ў будучыні такая экалагічная ініцыятыва будзе цікавая іншым рэгіёнам Беларусі, а таксама Латвіі і Літве.