У Шабанах на тэхнічным возеры плаваў лось

24 июля 2019
Сёння ў сталічным мікрараёне Шабаны на скрыжаванні  Прамысловага завулка і вуліцы Інжынернай на тэхнічным возеры плаваў лось. Як ён апынуўся на закрытай тэрыторыі, невядома. У вадаёме жавёліна знаходзілася каля пятнаццаці хвілін. Затым супрацоўнікі МНС вызвалілі лася з вадзянога палону і пасля агляду адправяць ў жывую прыроду.