Зрабіць стрыжку і адрамантаваць абутак у адным месцы. Нягледзячы на актыўнае развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы аказання бытавых паслуг, па-ранейшаму запатрабаваныя ў насельніцтва і так званыя дамы побыту. У Слуцку такія паслугі аказвае фабрыка па пашыве адзення. Акрамя вырабу швейных і трыкатажных прадметаў гардэробу, прадпрыемства аказвае больш за 15 відаў паслуг - ад рамонту бытавой тэхнікі да аквачысткі.
Бытавыя паслугі жыхары сельскай мясцовасці атрымліваюць праз выязное абслугоўванне. Здаць абутак у рамонт або бялізну ў пральню яны могуць у комплексных прыёмных пунктах.