У сферы дадатковай адукацыі сталіцы пачалі працаваць яшчэ 112 аб’яднанняў

11 ноября 2015

Зараз у Мінску дзейнічае 12 тысяч гурткоў, секцый і цэнтраў, у якіх займаюцца 167 тысяч школьнікаў. Самы запатрабаваны сярод навучэнцаў мастацкі профіль. Актыўна ва ўстановах дадатковай адукацыі займаецца і моладзь. Асабліва папулярнымі апошнім часам сталі спартыўныя аб’яднанні, дзе ёсць магчымасць займацца паркурам, скейт-бордынгам і варкаўтам. Сёння ўстановы дадатковай адукацыі распрацоўваюць новыя формы працы з дзецьмі і іх бацькамі. У першую чаргу - праз супрацоўніцтва і сумесныя праекты са школамі і ВНУ.