У паўночнай сталіцы Беларусі прайшла цырымонія прысваення звання "Ганаровы грамадзянін Віцебска"

5 сентября 2016

У паўночнай сталіцы Беларусі прайшла ўрачыстая цырымонія прысваення звання "Ганаровы грамадзянін Віцебска". Пасведчанні і памятныя стужкі ўручылі алімпійскаму чэмпіёну па скачках на батуце Уладзіславу Ганчарову і трэнеру Вользе Уласавай. Лаўрэатам належыць і грашовая прэмія, а таксама розныя льготы. Па традыцыі званне "Ганаровы грамадзянін Віцебска" прысуджаецца за вялікі ўклад у развіццё горада і за пэўныя высокія дасягненні ў грамадскай, дабрачыннай і прафесійнай дзейнасці.

Званне "Ганаровы грамадзянін Віцебска" заснаванае паўстагоддзя таму. У спісе лаўрэатаў - больш як паўсотні чалавек. У іх ліку вядомыя кампазітары, артысты, спартсмены і ўдзельнікі ВАВ.