У Санкт-Пецярбургу сёння стартуе II Еўразійскі жаночы форум

20 сентября 2018

Сотні прадстаўнікоў бізнесу, навукі, спорту, палітыкі - і ўсе яны - прыгожая палова чалавецтва - прыбылі з 120 краін. Пра жаночы падыход да рашэння важных пытанняў - у рэпартажы Дар'і Белавусавай-Пятроўскай.

Таўрычаскі палац у Санкт-Пецярбургу ўжо другі раз прымае Еўразійскі жаночы форум. І судзячы па колькасці ўдзельнікаў, а правільней сказаць, удзельніц, цікавасць прыгожай паловы чалавецтва да гэтага мерапрыемства вельмі высокая. Для параўнання тры гады таму, у 2015, на форум прыехалі прадстаўніцы 80 дзяржаў. Сёлета амаль у два разы больш - 120 краін. І гэта сусветная жаночая эліта: палітыкі, грамадскія дзеячы, прадпрымальнікі, навукоўцы.

Жаночы форум - гэта не жаночыя вячоркі і дамскія размовы. Тут абмяркоўваюць сур'ёзныя глабальныя тэмы. Напрыклад, удзельніцы змогуць абмяняцца меркаваннямі пра самыя актуальныя палітычныя пытанні. Гэта датычыцца еўрапейскіх санкцый, міжкарэйскага канфлікту, няпростай сітуацыі на Блізкім Усходзе. У рамках форуму пройдзе саміт жанчын-дыпламатаў. Пакуль гэтая прафесія лічыцца пераважна мужчынскай. І форум - добрая матывацыя для жанчын заявіць пра свае магчымасці. Але акрамя глабальных тэм, на форуме будуць абмяркоўваць важныя жыццёвыя пытанні. Напрыклад, ролю жанчын-прадпрымальнікаў у развіцці малога і сярэдняга бізнесу, падтрымка маладых маці на рынку працы, уклад жанчын-навукоўцаў у развіццё навукі і тэхналогій.

І, вядома, акрамя дыскусійных пляцовак і майстар-класаў, удзельніц Еўразійскага жаночага форуму чакае насычаная культурная праграма. Гэта выставы, тэатральныя пастаноўкі, прэзентацыі кніг, канцэрты і нават кулінарныя шоу і чайныя цырымоніі.