У Санкт-Пецярбургу сёння развітаюцца з Жарэсам Алфёравым

5 марта 2019

У Санкт-Пецярбургу сёння развітаюцца з вядомым акадэмікам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Жарэсам Алфёравым. Жалобная цырымонія пройдзе ў Піцерскім навуковым цэнтры Акадэміі навук. Яна пачнецца ў 11:00. Праводзяць у апошні шлях свяціла сусветнай навукі з воінскімі ўшанаваннямі. Ля труны навукоўца будуць выстаўленыя вартавыя, ваенны аркестр выканае жалобныя мелодыі. Алфёраў будзе пахаваны на Камароўскіх могілках. Нагадаем, выхадзец Беларусі пайшоў з жыцця 1 сакавіка. Яму было 88 гадоў.