У санаторыях арганізавана нечарговае аздараўленне пасля COVID-пнеўманіі

21 марта 2021

У Беларусі арганізавана нечарговае аздараўленне пасля перанесенай COVID-пнеўманіі ў санаторыях сістэмы Мінпрацы і сацыяльнай абароны. Так, рэабілітацыяй тых, хто перахварэў, займаюцца 4 здраўніцы. "Белая вежа" і "Ясельда" ў Брэсцкай вобласці, а таксама "Вяжуці" і "Бярэзіна" ў Мінскай. Інваліды аднаўленне праходзяць бясплатна, пенсіянеры - па льготнай цане, як правіла, 15-20 % ад кошту ў залежнасці ад даходу і сезона. І тыя, і іншыя пуцёўку ў здраўніцы атрымліваюць па-за чаргой.

Па пуцёўкі неабходна звяртацца ў Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па месцы жыхарства.