У санаторыі Федэрацыі прафсаюзаў адкрылася водагразелячэбніца

1 февраля 2013
Дарэчы, для гасцей хакейнага першынства беларусы прапануюць жамчужныя ванны, падводны масаж і шакаладнае абгортванне. У санаторыі Федэрацыі прафсаюзаў адкрылася водагразелячэбніца. Новы аб'ект у Ждановічах пабудавалі ўсяго за паўгода. Сучаснае нямецкае абсталяванне, камфортныя кабінеты і асноўная паслуга - гразелячэнне - беларускім, сакскім і граззю Мёртвага мора.

Ацаніць новую гразелячэбніцу беларусы могуць ужо сёння. А на час правядзення чэмпіянату па хакеі санаторый стане сучаснай гасцініцай, якая зможа прыняць адначасова паўтысячы гасцей.