У самым разгары сезон нарыхтоўкі лекавай травы

5 августа 2018

Убраць якасна і ў тэрмін - такія задачы сёння стаяць не толькі перад хлебаробамі. У самым разгары сезон нарыхтоўкі лекавай травы. Святаяннік, мацярдушка, эхінацыя - гектары духмяных насаджэнняў ідуць пад уборку ў Аршанскім раёне. Экзатычны від земляробства тут практыкуюць ужо два дзесяцігоддзі. На прамысловай аснове вырошчваюць і перапрацоўваюць 28 відаў лекавай травы.

Вольга Маслоўская адправілася ў поле, дзе, на яе думку, праходзіць самая рамантычная ўборачная (відэа).