У радах Дэпартамента фінансавых расследаванняў папаўненне

5 августа 2013

Прысягу прынеслі як вопытныя афіцэры, так і маладыя выпускнікі ВНУ. Менавіта сёння самая маладая праваахоўная структура - фінансавая міліцыя - адзначае 21-ы дзень нараджэння.


З цырымоніі - Юрый Шаўчук.


Месца правядзення ўрачыстага мерапрыемства было выбрана не выпадкова. Супрацоўнікі фінансавай міліцыі сталі аднымі з першых, хто прыняў прысягу на плошчы Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь.


У вернасці краіне і яе жыхарам сёння ва ўрачыстай абстаноўцы далі клятву 20 работнікаў фінансавай міліцыі. Зусім маладыя лейтэнанты і ўжо вопытныя капітаны і маёры. Тут у адным страі яны ўсе стаяць плячо ў плячо, і тыя, хто ў праваахоўных органах працуе ўжо не першы год, і тыя, хто літаральна сёлета скончыў ВНУ.


Фінансавая міліцыя - самая маладая праваахоўная структура ў нашай краіне. Разам з тым у ведамстве ўжо сфарміраваліся свае традыцыі і гісторыя. Дарэчы, менавіта ў гэты дзень Дэпартамент фінансавай міліцыі адзначае свой 21-ы дзень нараджэння.


Зараз наваспечаныя супрацоўнікі фінансавай міліцыі - гэта былыя студэнты зусім розных ВНУ, як эканамічных, так і юрыдычных. Але ўжо ў наступным годзе рады работнікаў фінансавай міліцыі будуць папаўняцца ў асноўным за кошт выпускнікоў Акадэміі МУС.


За мінулыя 6 месяцаў гэтага года органы фінансавых расследаванняў папоўнілі бюджэт краіны на 164 мільярды рублёў. І сёння эканамічная бяспека Беларусі стала яшчэ больш моцнай. Бо тых, хто будзе абараняць інтарэсы дзяржавы ў сферы эканомікі, стала на 20 чалавек больш.