У Ружанах жыхары дама выступаюць супраць ушчыльнення забудовы

11 июня 2018

Канфліктная сітуацыя склалася ў гарадскім пасёлку Ружаны. Там жыхары аднаго з дамоў выступаюць супраць ушчыльнення забудовы. Мясцовыя ўлады прынялі рашэнне пабудаваць пяціпавярховік насупраць, праз 30 метраў. Дом сацыяльны - для шматдзетных сем'яў. Але вось месца для дзіцячай пляцоўкі і зоны адпачынку ў двары зусім не застаецца. У сітуацыі разбіралася Вікторыя Патоня.