У Рудзенску адкрыўся першы інтэрактыўны экалагічны цэнтр

19 сентября 2019

Энергазберажэнне, абыходжанне з адходамі і хімічная бяспека. У Мінскай вобласці адкрыўся першы інтэрактыўны экалагічны цэнтр. Ён з’явіўся на базе Рудзенскай школы-інтэрната. Дадзены новыя магчымасці для правядзення заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў і падрыхтоўкі да алімпіяд. Каб развіваць экалагічную культуру ў дзяцей і падлеткаў, у цэнтры распрацаваны комплекс трэнажораў і настольных гульняў.

Пра складаныя пытанні простай мовай Алена Вітко. Вось гэты кабінет - сапраўдная лабараторыя з інтэрактыўнымі экспанатамі. Тут і мадэль вечнага рухавіка, і розныя настольныя гульні. Усяго больш за 30 пазнавальных комплексаў. І каб развіваць экалагічную культуру ў дзяцей, новыя магчымасці будуць выкарыстоўваць падчас тэарэтычных і практычных заняткаў.
Кожны ўрок у экалагічным цэнтры можна будзе адаптаваць у залежнасці ад узросту вучняў і іх інтарэсаў. Гэта дапаможа ператварыць заняткі ў займальны і пазнавальны працэс. Напрыклад, вучні змогуць зрабіць батарэйку з выкарыстаннем лімона ці убачыць сутнасць парніковага эфекту.

Першы ў Мінскай вобласці экалагічны цэнтр нездарма з'явіўся на базе Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната. Зараз там навучаюцца больш за сто дзяцей і падлеткаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Такі праект дапаможа ім сацыялізавацца падчас інтэрактыўных заняткаў.

Такія інтэрактыўныя экалагічныя цэнтры арганізуюць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Наступны з'явіцца ў Магілёўскай вобласці.