У Расонах адкрылі мемарыяльны сквер, які захоўвае памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны

22 июня 2018

У Расонах Віцебскай вобласці пасля рэканструкцыі адкрылі мемарыяльны сквер, які захоўвае памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Гэты рэгіён называюць краем партызанскай славы. Мемарыялу больш за 50 гадоў, ён быў усталяваны на месцы пахавання дзвюх з паловай тысяч чалавек. Гэта савецкія воіны, партызаны і падпольшчыкі.

Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне захоўвае і Музей баявой садружнасці. Таксама ў цэнтры Расон ёсць Алея славы - у гонар усіх, хто змагаўся за перамогу, а таксама праслаўляў родны край у пасляваенныя гады.