У Расіі ўсё гатова да старту аператыўнага вучэння "Шчыт Саюза - 2019"

12 сентября 2019

На палігоне ў Ніжагародскай вобласці практычна ўсё гатова да старту аператыўнага вучэння Узброеных Сіл Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза - 2019". Асноўная гісторыя дзеянняў - адлюстраванне атакі незаконных  фарміраванняў, а таксама прыкрыццё дзяржмяжы і вядзенне баявых дзеянняў. Падчас манеўраў ваеннае кіраўніцтва праверыць гатоўнасць  войскаў дзвюх краін працаваць у тандэме. Ад нашай краіны прымуць удзел звыш 4-х тысяч вайскоўцаў. Вучэнні носяць выключна абарончы характар.