Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя. У студэнта з Ірана атрыманы першы адмоўны вынік на наяўнасць РНК каранавіруса. Ён быў першым пацыентам у нашай краіне, у якога было выяўлена гэтае захворванне. На сёння студэнт пачуваецца здавальняюча. Яго выпіска запланаваная на канец наступнага тыдня. Як паведамілі ў ведамстве, паводле дзеючых у свеце падыходаў да лячэння каранавіруса, пацыенты могуць быць выпісаныя пасля 14 дзён з моманту пастаноўкі дыягназу і пасля двух адмоўных лабараторных тэстаў. Усе шэсць пацыентаў з лабараторна пацверджаным дыягназам "каранавірусная інфекцыя" пачуваюцца здавальняюча, прыкмет захворвання няма. Працягваецца іх рэгулярнае клінічнае і лабараторнае абследаванне.
У Беларусі вылечылі першага пацыента з дыягназам "каранавірус"
7 марта 2020













