У ролі спартсменаў малышы ўзростам ад 6 месяцаў да 3 гадоў

1 июня 2016

На гэтым чэмпіянаце пажадана… поўзаць! У ролі спартсменаў - малышы ўзростам ад 6 месяцаў да 3 гадоў. Яны пераадольвалі дыстанцыю бягом ці паўзком. Дапамагалі маленькім атлетам бацькі. Папулярны турнір аб'яднаў больш за сотню дзяцей з розных гарадоў. Самыя спрытныя ўдзельнікі атрымалі дыпломы і падарункі. Галоўная мэта - аб'яднаць маладыя сем'і.