У ролі педагога - сам прэм'ер-міністр Беларусі

1 сентября 2015

Запомніцца гэты дзень і навучэнцам мінскага прафесійнага ліцэя №3. У ролі педагога тут выступіў сам прэм'ер-міністр Беларусі. Як падкрэсліў Андрэй Кабякоў, працоўныя спецыяльнасці прэстыжнасці ніколі не страцяць. Лекцыю для будучых аўтамеханікаў, слесараў і фрэзіроўшчыкаў кіраўнік урада чытаў у цэху па вытворчасці звышцяжкіх машын на БелАЗе. Урок праходзіў у форме адкрытага дыялогу - навучэнцы актыўна задавалі прэм'еру пытанні. Адзначым, сёння на БелАЗе працуюць звыш двух з паловай тысяч маладых спецыялістаў. І штогод на завод прыходзяць больш як 200 выпускнікоў беларускіх універсітэтаў, каледжаў і ліцэяў.