У радзільным аддзяленні 5-й бальніцы з'явілася бібліятэка для мам

21 декабря 2017

Праект стартаваў падчас кангрэсу матуль, які адбыўся ў сталіцы ў кастрычніку. Замест квітка для ўваходу прыносілі кнігі. Кожны ўдзельнік кангрэса мог прэзентаваць тэматычную літаратуру пра мацярынства і дзяцінства або мастацкія творы. Збор кніг працягваецца.

Адпаведныя бібліятэкі будуць створаны ва ўсіх радзільных дамах сталіцы і іншых рэгіёнаў краіны.