У РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак праходзіць аперацыя па перасадцы печані

1 ноября 2017

У гэтыя хвіліны ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры трансплантацыі органаў і тканак праводзіцца перасадка печані. Аперацыя ўжо 502-я. Паўтысячную ж трансплантацыю хірургі ажыццявілі яшчэ ў мінулую суботу. 53-гадовы пацыент адчувае сябе добра.