Унікальны апарат з’явіўся ў РНПЦ анкалогіі

17 октября 2017

Скальпель больш не патрэбны. У РНПЦ анкалогіі з'явіўся гама-нож, які дазваляе абясшкодзіць пухліну мозгу з дапамогай кропкавага апраменьвання. Гэта значыць, дзейнічаюць хвалі, дзякуючы чаму здаровыя тканіны застаюцца цэлыя.

У залежнасці ад складанасці ўтварэнняў, працэдура можа займаць ад 40 хвілін да 4 гадзін. Праводзіцца яна аднаразова і пад мясцовым наркозам.