У РНПЦ прааперыравалі хлопчыка на другія суткі пасля нараджэння

28 декабря 2017

Урачы РНПЦ дзіцячай хірургіі прааперыравалі хлопчыка на другія суткі пасля нараджэння. Кроў не паступала ў левае лёгкае з-за закрытага сасуда. Раскрыць яго прэпаратам не ўдалося. Медыкі пайшлі на экстранную малаінвазіўную аперацыю (г. зн. без вялікіх разрэзаў), расшырылі сасуд і паставілі стэнт. Умяшанне прайшло ў мінулую пятніцу і доўжылася тры з паловай гадзіны. Хірургам удалося па сутнасці выратаваць не толькі само лёгкае, але і жыццё пацыента, у якога даволі рэдкі парок.

Зараз немаўля важыць крыху больш за тры з паловай кілаграмы. Маленькі пацыент знаходзіцца ў рэанімацыі. Калі яго стан палепшыцца, урачы маюць намер правесці другую аперацыю. Пра гэта падрабязна раскажам у нашым выніковым выпуску.