У РНПЦ дзіцячай хірургіі праходзіць унікальная аперацыя

23 ноября 2017

У гэтыя хвіліны ў РНПЦ дзіцячай хірургіі праходзіць першая ў Беларусі аперацыя, якая дазволіць аднавіць рытм сэрца пяцігадоваму дзіцяці. Раней такія ўмяшанні праводзілі толькі для пацыентаў старэйшых за 15 гадоў. Новыя магчымасці дала аперацыйная, якую сёння адкрылі ў хірургічным цэнтры. Паводле планаў, за першыя два дні тут пройдзе 5 аперацый - усе пад кантролем расійскіх калег, у якіх ёсць вопыт працы з такім абсталяваннем.