У рэйтынгу самых небяспечных краін Беларусь 101-я

23 сентября 2018

На Месяцы ціха і бяспечна хоць бы таму, што там нікога няма. А для тых, хто не гатовы родную зямлю пакідаць, але спаць хоча спакойна, самае аўтарытэтнае міжнароднае агенцтва апублікавала рэйтынг самых небяспечных краін і гарадоў свету.

І Беларусь у гэтым спісе - сто першая са ста сямнаццаці. Прыемная навіна, калі ўлічыць, што ў гэтым топе чым ніжэй, тым лепш.

Узначалілі крымінагенны ліст Венесуэла, Папуа - Новая Гвінея і Гандурас, дзе ўжо не ўпершыню адзначаюць трывожную часіну. Замыкаюць рэйтынг Катар і Японія.

Наша сталіца на дзевяноста другім месцы па бяспецы. З належнай павагай адзначым, што ў першай дзясятцы - адразу чатыры італьянскія гарады: коза ностра пазіцыі не здае.

А самы небяспечны населены пункт Старога Свету - Марсэль. Мабыць, аднаго таксі нядосыць, каб жыхары не ведалі бед і крыміналу.