У рэйтынгу глабальнага індэксу міралюбнасці Беларусь паднялася на некалькі пунктаў вышэй

11 июня 2013

Такія звесткі апублікаваў Інстытут эканомікі і міру. На павышэнне рэйтынгу нашай краіны ў 2013 годзе паўплывала зніжэнне агульнага ўзроўню злачыннасці. У індэксе міралюбнасці Беларусь абышла такія краіны, як Туркменістан, Украіна, Расія. Самай міралюбнай зноў прызнаная Ісландыя.