У раку Свіслач восенню запусцяць карасёў і карпаў

26 июня 2013

Зробяць гэта з мэтай ачышчэння акваторыі ад празмернай колькасці водарасцяў. Гэтыя віды рыб траваедныя. На зарыбленне ракі будзе выдаткавана каля 100 млн рублёў.
У сувязі з гэтым забаронаў для аматараў рыбалкі не будзе, галоўнае - не парушаць дзеючых нормаў. Нагадаем, у рыбалоўных угоддзях дазваляецца вылаў не больш за 5 кілаграмаў рыбы на аднаго рыбака за суткі. Зарыбленне пачнуць у кастрычніку-лістападзе. У перспектыве ў Свіслач плануюць запусціць яшчэ і шчупака з сазанам.