У рэгіёнах Беларусі адкрыліся першыя STEM-цэнтры

9 апреля 2018

Ад тэорыі да практыкі з самага ранняга ўзросту: у рэгіёнах Беларусі адкрыліся першыя STEM-цэнтры. Дзеці там могуць асвойваць новыя тэхналогіі ў розных сферах абсалютна бясплатна. Зараз агульнасусветны трэнд прыйшоў у Барысаўскі раён. У будучыні распаўсюдзіцца па ўсіх рэгіёнах. Стымулам для стварэння такіх пляцовак паслужыў Дэкрэт № 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" і курс на IT-краіну, зададзены Кіраўніком дзяржавы. Аб новай форме падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў - Дзмітрый Цітоў.

Вось дзе пачынаюць кавацца IT-кадры і зараджаюцца новыя прафесіі. Сёння больш за 80 % школьнікаў пражываюць у рэгіёнах. Менавіта яны складаюць касцяк, які будзе дапамагаць нашай эканоміцы стаць на лічбавыя рэйкі.

STEM-адукацыя адрозніваецца прыкладным падыходам, які сёння выкарыстоўваюць у многіх развітых краінах. Навучэнцы апроч матэматыкі і фізікі паглыбляюцца ў робататэхніку і праграмаванне. Галоўнае, дзеці адразу спрабуюць сябе ў розных прафесіях. Адкрываюць новую старонку ў адукацыі навучэнцы 24-й школы ў Барысаве.

Попыт у свеце на STEM-спецыялістаў ужо зараз перавышае прапанову ўдвая. Веды і навыкі на стыку тэхналогій і абсалютна розных сфер эканомікі трэба атрымліваць з самага ранняга ўзросту. Такі трэнд заклалі заснавальнікі STEM у ЗША, разумеючы, што вучоба павінна быць цікавай. Беларусь, як IT-краіна, гатовая да смелых крокаў. Бо за тэхналагічным штурвалам павінны стаяць толькі якасныя кадры.

Сёлета плануецца адкрыць 5 STEM-цэнтраў у рэгіёнах, а ў наступным іх колькасць у Беларусі павялічыцца ў тры разы.