У Рэчыцкім раёне праследаванне нецвярозага вадзіцеля скончылася стралянінай

27 сентября 2021

У Рэчыцкім раёне праследаванне п'янага вадзіцеля на Mazda скончылася стралянінай. Паводле інфармацыі ДАІ,  26 верасня каля 4:00 раніцы на патрабаванне дарожнай міліцыі не спынілася  Mazda 626. Вадзіцель  вырашыў схавацца на цэнтральных вуліцах Рэчыцы. 


Станіслаў Салавей,  начальнік аддзялення галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі:


Падчас праследавання інспектары неаднаразова патрабавалі вадзіцеля спыніцца, уключалі пробліскавыя маячкі сіняга, чырвонага колеру і гукавы сігнал. Да экіпажа ДАІ для аказання дапамогі далучыліся таксама два нарады аховы. Мужчына не рэагаваў, груба парушаў Правілы дарожнага руху і ствараў пры гэтым пагрозу жыццю і здароўю людзей.  Праследаванне працягнулася за межамі горада, па аўтадарозе Рэчыца - Лоеў. На аўтадарозе М-10 граніца Расійскай Федэрацыі - Гомель - Кобрын супрацоўнікамі аддзела ДАІ Рэчыцкага РАУС было прынята рашэнне аб выкарыстанні табельнай зброі. У выніку супрацоўнікі спачатку стрэлілі ў паветра, а затым - па колах "японца", пашкодзіўшы задняе правае кола аўтамабіля. 


Нецвярозым вадзіцелям пагражае да 5 гадоў пазбаўлення праў 


За рулём Mazda знаходзіўся 28-гадовы мясцовы жыхар.  Адзначым, што і пасля спынення аўтамабіля малады чалавек паспрабаваў збегчы ад праваахоўнікаў.  Падчас разглядаў высветлілася, што начны гоншчык не мае права кіравання, бо ў чэрвені мінулага года быў пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання. Вынікі медыцынскага агляду паказалі 0,8 праміле.  ДАІ канстатуе, што ў выхадныя рэзка павялічваецца колькасць п'яных за рулём, толькі за суботу было затрымана 60 чалавек. Пры гэтым, паводле статыстыкі,  кожны 6 загінуўшы ў ДТЗ -  па віне нецвярозых аўтамабілістаў. І не лішнім будзе нагадаць - штрафы за п'яную язду сталі ўдвая больш, як і пазбаўленне праў.