У Рэчыцкім раёне па заснежаных сцяжынках гуляюць буслы

8 декабря 2018

У сельскай глыбінцы Рэчыцкага раёна па заснежаных сцяжынках гуляюць буслы. Яшчэ птушанятамі параненых птушак падабрала і выхадзіла мясцовая жыхарка. Пасля падзення з гнязда самец пашкодзіў крыло, і яго прыйшлося ампутаваць. Самка пазбавілася вока. Па парады аб тым, як даглядаць птушак, Святлана звярнулася да арнітолагаў. Зараз з прыходам халадоў вылучыла буслам куток у спецыяльным доме з ацяпленнем. Па суседстве з імі жывуць яшчэ дзясятак кошак - у жанчыны тут прыватны прытулак для параненых жывёлін.

Імёнаў у новых жыхароў вёскі Азершчына пакуль няма. Святлана падумвае даць аб'яву ў сацсетках і прапанаваць інтэрнэт-карыстальнікам прыдумаць арыгінальныя мянушкі.