У Рэчыцы праходзіць міжнародны семінар Сучасныя тэндэнцыі сейсмаразведкі

17 июля 2013

Форум у Рэчыцы стаў рэкордным па колькасці ўдзельнікаў - больш як сто навукоўцаў і практыкаў з Расіі, Францыі, Украіны, Беларусі, Венесуэлы і Эквадора. Сейсмаразведчыкі прапануюць сучасныя тэхналогіі і методыкі, а таксама вынікі іх прымянення.


Напрыклад, як выявіць нафту на глыбіні да 5 кіламетраў без бурэння свідравін. Распрацоўкі беларускіх нафтавікоў карыстаюцца папулярнасцю ў многіх краінах. Сёлета Беларуснафта адпраўляе ўжо другую партыю сейсмаразведачнага абсталявання ў Эквадор. Акрамя таго, сумесныя прадпрыемствы паспяхова працуюць у Расіі і Венесуэле.


У семінары ўпершыню ўдзельнічаюць прадстаўнікі БДУ і Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Францыска Скарыны, дзе рыхтуюць кадры для геолагаразведачных кампаній. У прыватнасці, расійскі бок зацікаўлены ў маладых кадрах, якія праходзяць навучанне ў беларускіх ВНУ.