У развіцці Беларусі вырашальную ролю іграе меркаванне грамадзян

18 декабря 2021

Маштабнае сацыялагічнае даследаванне, праведзенае ў краіне, дазволіла атрымаць зваротную сувязь ад беларусаў аб працы ўсяго дзяржаўнага апарата. У ім прынялі ўдзел 10 217 рэспандэнтаў з розных сфер эканомікі - гэта і працоўныя калектывы, і студэнцтва. Асновай дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі ўжо доўгія гады з'яўляюцца сацыяльныя гарантыі насельніцтву. Апытанне паказвае: больш як 70 % адзначаюць жыллёвую палітыку і падтрымку шматдзетных сем'яў  як найболей значныя ініцыятывы Прэзідэнта. Мяркуючы па выніках  даследавання, больш за 50 % беларусаў падтрымліваюць правядзенне рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Асноўны закон краіны. Людзі разлічваюць, што гэта дазволіць умацаваць стабільнасць у краіне і ўхіліць магчымасць дэстабілізацыі. Таксама вялікім узроўнем даверу карыстаецца Усебеларускі народны сход, статус якога плануецца замацаваць у новай Канстытуцыі.

Больш як 44 % беларусаў лічаць, што за мінулы год абараназдольнасць краіны палепшылася, тэма абароны межаў застаецца адной з самых актуальных і знаходзіцца на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы.