У раённых бальніцах Беларусі ўжо сёння могуць праводзіць складаныя аперацыі

27 апреля 2013

Многія пункты ўжо могуць пахваліцца дзённым стацыянарам, зубаўрачэбным  і акушэрскім кабінетамі. Гарадскім поглядам сельскую медыцыну акінуў Аляксандр Свірскі.


 


Гісторыю хваробы кожнага свайго пацыента Галіна Аляксандраўна ведае амаль на памяць. Уласны дантыст, акушэр, дзённы стацыянар і нават міні-апетка. Сельская лабараторыя гатовая аказваць дапамогу круглыя суткі.


Але за крокавую даступнасць прыходзіцца плаціць. Лекі ў пасёлку крыху  даражэйшыя, чым у горадзе,  з-за дастаўкі, ды і вузкіх спецыялістаў мясцовая лабараторыя трымаць не можа. Не хапае сродкаў.


Каб зрабіць аперацыю або трапіць на прыём да хірурга, прыходзіцца ехаць у раённы цэнтр. Пастаўская бальніца абслугоўвае 38 тысяч чалавек. У прыёмным аддзяленні за пацыентам сочыць відэакамера і адразу ж заводзіцца электронная картка.


Пасля наведвання ўрача, акрамя дыягназу, у архіве захоўваюцца і фатаграфіі даследаванняў. Ад сучасных апаратаў не схаваецца ні адна болька.


Дзіцячае аддзяленне рэканструявалі ўсім светам. Спіс прозвішчаў тых, хто ахвяраваў грошы, дагэтуль вісіць на ўваходзе. У кожнай палаце - тэлевізар, халадзільнік і кандыцыянер.


 


Вось у рэанімацыі мужчыну адпампоўваюць макроту з лёгкіх. Да з'яўлення апарата коштам  мільярд рублёў такую працэдуру не праводзілі  зусім.


Кадравы голад бальніца не адчувае. Маладыя спецыялісты самі вяртаюцца ў родныя  мясціны. За  апошнія гады ў ахову здароўя было ўкладзена нямала. Напрыклад, у 2012-м на ўзвядзенне і рэканструкцыю бальніц толькі ў Віцебскай вобласці было патрачана 280 мільярдаў рублёў. І вынік адчуваецца нават у самай аддаленай вёсцы.