У асушаных балотах зноў адраджаецца флора і фаўна

1 Чэрвеня 2019

Там, дзе раней былі асушаныя балоты, зноў адраджаецца флора і фаўна. Міжнародны экалагічны праект, у якім удзельнічае і наша краіна, надаў другое жыццё землям Чэрыкаўскага і Касцюковіцкага раёнаў. А гэта звыш тысячы гектараў. Праведзена маштабная работа для ўтрымання вады на гэтых тэрыторыях. Андрэй Ястрабаў разам з аўтарамі праекта ацаніў вынікі. 

Лёгкія планеты, стваральнікі і захавальнікі каштоўнага паліва, дом для рэдкіх раслін і жывёл – балоты. У Беларусі яны займаюць амаль мільён гектараў зямлі. 

Аднак тэхнічны прагрэс патрабуе ўсё больш паліва. І велізарныя тэрыторыі з балотамі дзеля торфу прамыслоўцы пачалі асушваць. Каб абараніць сябе ад пажараў, Чэрыкаўскі і Касцюковіцкі раёны, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аднаўленне такіх земляў паставілі мэтай. 

Пабудавалі 24 такія дамбы для вады. Вынік каласальны: за год тэрыторыя нібыта ажыла. І загучала рознымі матывамі. 

Мясцовыя інспектары аховы прыроды, ляснікі нібы трымалі экзамен перад аўтарамі праекта. Джамал Анаклычава з Германіі - каардынатар па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе сакратарыята Канвенцыі ААН па барацьбе з апустыньваннем - якасцю работ задаволена. І яшчэ хуткасцю, з якой адраджаецца балота. 

Тым часам у Беларусі збіраюцца абараняць балоты ад маштабнага асушэння. На абмеркаванне нават вынесены праект адпаведнага закона, падрыхтаваны Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя краіны. 

Удзельнікі праекта выканалі яшчэ адну важную місію - занеслі ўклад у развіццё экасістэмы раёна. У дэндрарыі мясцовага лясгаса высадзілі цэлую алею з чырвоных клёнаў і дубоў.