Прызыў вайскоўцаў з запасу пачаўся ў рамках другога этапа праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл. Учора рады 2-й інжынернай брыгады папоўнілі 36 чалавек. Яны ўжо размеркаваныя па воінскіх падраздзяленнях. Усяго плануецца прызваць больш як 130 вайскоўцаў запасу, у тым ліку 18 афіцэраў. Падчас праверак будуць выконвацца задачы ў складзе маскіровачнага батальёна, ваеннаабавязаныя абновяць веды і навыкі па армейскіх спецыяльнасцях. Пасля завяршэння ўкамплектавання батальён здзейсніць марш у раён засяроджання.
У рамках другога этапа праверкі боегатоўнасці пачаўся прызыў вайскоўцаў з запасу
11 марта 2020













