У рамках праграмы ШАГ Уладзімір Каралёў распавёў пра бяспечнае выкарыстанне банкаўскіх карт

19 декабря 2019
У Мінскім раёне ў рамках праграмы "Школа актыўнага грамадзяніна" карэспандэнт Агенцтва тэленавін Уладзімір Каралёў распавёў навучэнцам пра бяспечнае выкарыстанне банкаўскіх карт. Усё больш школьнікаў цікавіць такі від аплаты, і наш калега з праграмы "Зона Х" паведаміў пра найбольш распаўсюджаныя схемы крадзяжу грошай з картак і  пра тое, як не трапіць на вудачку ашуканцаў. 
Праграма "Школа актыўнага грамадзяніна" праводзіцца для старшакласнікаў па ўсёй краіне. Дзякуючы гэтым інфармацыйным гадзінам хлопчыкі і дзяўчаты могуць пагаварыць на сацыяльна значныя тэмы і задаць пытанні запрошаным гасцям.