У рамках праекта "Беларусь памятае" прадэманстравалі партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны

24 апреля 2019

Патрыятычны праект "Беларусь памятае". Партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны прадэманстравалі сёння ў незвычайным фармаце. 13 фотаздымкаў сваіх прадзедаў падрыхтавалі фіналісткі рэспубліканскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна". Кожная прыгажуня прадставіла баявую гісторыю ветэрана, а пасля адбылася незвычайная фотасесія "Нашчадкі Перамогі". Фотаздымкі пад хэштэгам "Беларусь памятае" даступны і ў сацыяльных сетках.

26 красавіка фіналісткі "Каралевы Вясны" сустрэнуцца з ветэранамі, яны падзеляцца ўспамінамі аб Вялікай Перамозе, а пасля ўсе разам выканаюць ваенныя песні.