У рамках Тыдня маці ў сталічным раддоме № 5 віншавалі маладых мам і ўручалі падарункі

16 октября 2019
У наборы гігіенічныя і касметычныя сродкі, пялёнкі і цацкі. Усяго 18 прадметаў, неабходных у першыя дні жыцця немаўляці. Сёння першыя падарункі атрымалі жанчыны, якія нарадзілі дзіця ў Дзень маці, 14 кастрычніка. Акцыя будзе доўжыцца больш як паўгода. Правядзенне такой акцыі - гэта сумесная ініцыятыва праекта "Мама Pro" і Міністэрства аховы здароўя.

Падарункі будуць атрымліваць маладыя маці ў сямі радзільных дамах Мінска, а таксама ў РНПЦ "Маці і дзіця" і ў абласным. А ў будучыні акцыю плануюць праводзіць і ў іншых гарадах Беларусі. Сярод іх - Полацк, Баранавічы і Пінск.