У рамках адзінага дня бяспекі ва ўсіх школах Мінска і вобласці пройдуць вучэбныя эвакуацыі

5 сентября 2019

Гарачыя кадры з Жодзіна. Ратавальнікі сёння правялі эвакуацыю людзей у выніку імправізаванага ўзгарання ў Палацы культуры жодзінскага БелАЗа. Таксама адпрацавана аператыўнае ўзаемадзеянне з міліцыяй, хуткай дапамогай і аварыйнымі службамі. А ў адным з гандлёвых цэнтраў горада, дзе па легендзе знайшлі падазроны прадмет, прайшла эвакуацыя.

У рамках адзінага дня бяспекі ва ўсіх школах Мінска і вобласці пройдуць вучэбныя эвакуацыі. На выпадак узнікнення надзвычайнай сітуацыі - задымлення ці пажару - адпрацуюць план эвакуацыі дзяцей і дарослых. У многіх навучальных установах урокі бяспекі правядуць самі ратавальнікі і нагадаюць школьнікам правілы абыходжання з агнём.