У рамках Армейскіх гульняў праходзіць конкурс ваенных кінолагаў

1 августа 2018

Яны працуюць у тандэме, разумеюць адзін аднаго з паўслова і разам нясуць няпростую службу. У падмаскоўным пасёлку Княжава ў рамках Армейскіх гульняў праходзіць конкурс ваенных кінолагаў. Удзельнікі з 7 краін спаборнічаюць у некалькіх дысцыплінах - "Дог-біятлон", "Пераадоленне 300-метровай паласы перашкод" і "Затрыманне парушальніка". Беларусы пакуль на трэцім месцы.

Цыцэрон - сабака з характарам. За сваю службу ва Узброеных Сілах Беларусі змяніў не аднаго кінолага. Малодшага сяржанта Яўгена Шатраўку таксама прыняў не адразу. Але паступова сталі адзін аднаму давяраць і паўгода сумесных трэніровак далі выдатны вынік. У індывідуальнай гонцы конкурсу "Дог-біятлон" Цыцэрон стаў першым, паказаўшы лепшы вынік - 11 хвілін 54 секунд.

У Армейскіх гульнях беларускія кінолагі ўдзельнічаюць ужо трэці год запар. "Пераадоленне 300-метровай паласы перашкод" - конкурс не з лёгкіх. Патрабуе цягавітасці, высокай хуткасці і дакладнасці, як ад чалавека, так і ад сабакі.

З-за моцнай спякоты ў 9 паветра ўжо распаляецца да 30 градусаў, спаборніцтвы кінолагаў праводзяць рана раніцай. Таксама асаблівыя інструкцыі атрымліваюць і журналісты. Побач з трасай здымаць нельга, бо сабака можа перавесці ўвагу на незнаёмага чалавека, а гэта адаб'ецца на выніку.

Трэба з лёгкасцю пераадольваць бар'еры, двухметровы плот, трапіць навучальнай гранатай, а яе вага 700 грамаў, роўна ў цэнтр мішэні, а таксама паўзком пераадолець паласу перашкод - не папаў у цэль або дакрануўся да жалезнай рашоткі - штрафное ачко.

Уладзімір Галавачоў, галоўны суддзя кіналагічнага конкурсу "Верны сябар" (Расія): "Два месяцы таму я быў у Беларусі па пытаннях службовай сабакагадоўлі. Узровень паднялі! Малайчыны хлопцы, малайчыны! Проста выдатна!"

Наперадзе ў ваенных кінолагаў яшчэ два конкурсы. Гэта "Затрыманне парушальнікаў" і "Эстафета". Лепшую каманду з 7 краін вызначаць па колькасці набраных ачкоў ва ўсіх дысцыплінах. Пераможца стане вядомы 5 жніўня.