Падарыць усмешку, акружыць цеплынёй і натхніць дзяцей! Дабрачынны паказ "Магія матылька або навагоднія цуды" прайшоў сёння ў Белдзяржцырку. Такі падарунак юным жыхарам сталіцы ў рамках акцыі «Нашы дзеці» падрыхтавала кіраўніцтва горада. Паўтары тысячы гледачоў сустрэліся з казачнымі персанажамі, убачылі паветраных гімнастаў і эквілібрыстаў на канаце. Таксама на манеж выходзілі поні, марскія коцікі і іншыя жывёлы.
Дарыць эмоцыі дзецям цыркавое шоу будзе да 9 студзеня. Штодзень у афішы адразу некалькі паказаў.













