У Радашковіцкую школу-інтэрнат з падарункамі прыйшоў міністр унутраных спраў

21 декабря 2017

Салодкія падарункі, настольныя гульні, а таксама спартыўны інвентар для плавання, футбола і баскетбола атрымалі сёння выхаванцы Радашковіцкай школы-інтэрната. На касцюміраванае дзіцячае шоу з падарункамі прыйшоў міністр унутраных спраў. Нягледзячы на афіцыйны статус, строгі кіцель і пагоны, Ігар Шуневіч і іншыя генералы і афіцэры ведамства вадзілі карагод і ўдзельнічалі ў прадстаўленні.

Ігар Шуневіч, міністр унутраных спраў Беларусі:

"Толькі дзякуючы старанням персаналу гэтай установы, яна з'яўляецца вясёлай. А прызначэнне яе не зусім святочнае. Але з улікам таго, што сёння – пярэдадзень свята, мы вельмі жадаем, каб дзеці адчувалі гэта. Таму МУС традыцыйна надае велізарную ўвагу выхаванню дзяцей, якія знаходзяцца тут. Мы будзем іх суправаджаць і ў далейшым. Мы ўпэўненыя, што ўсе яны стануць вялікімі і годнымі грамадзянамі нашай краіны".

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" сёння прыйшла і ў Ждановіцкую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху, дзе вучацца каля ста выхаванцаў. Прадстаўнікі аб'яднання Беларускага саюза жанчын на чале з Мар'янай Шчоткінай прывезлі школьнікам салодкія падарункі, кнігі і мэблю для гульнявога пакоя, якую дзеці папрасілі ў жніўні падчас мінулага візіту валанцёраў.