У пятніцу госць анлайн-канферэнцыі - Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусі Алег Сліжэўскі

9 декабря 2015

Закон на карысць грамадства. Павысіць прававую пісьменнасць - значыць пазбегнуць цяжкасцяў у шматлікіх сферах дзейнасці чалавека. З якімі праблемамі можна сутыкнуцца, адкрываючы ўласны бізнес? Які памер аліментаў паложаны маці-адзіночцы? Якая інфармацыя спатрэбіцца пры набыцці нерухомасці? 

Напярэдадні Дня правоў чалавека разабрацца ў гэтых пытаннях дапаможа Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусі Алег Сліжэўскі падчас анлайн-канферэнцыі ў пятніцу ў 12:00. Свае пытанні можна задаваць ужо зараз на сайце Белтэлерадыёкампаніі.