Беларускую апазіцыю падтрымліваюць замежныя сілы - гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас штогадовай вялікай прэс-канферэнцыі. Сёлета на мерапрыемства, якое праходзіць у фармаце відэаканферэнцсувязі, акрэдытаваліся амаль 800 журналістаў,
Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Расіі: "Зыходжу з таго, што трэба даць магчымасць беларускаму народу ўнутры краіны разабрацца са сваімі пытаннямі, вырашыць іх. І прэзідэнт Лукашэнка выказваўся наконт гэтага неаднаразова. Я з ім згодзен у тым, што гэта трэба зрабіць у спакойным рытмічным становішчы.
Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў змяненні ў канстытуцыю. Паглядзім, як гэта ўсё будзе адбывацца. Тут бы хацелася дабіцца толькі аднаго, я ўжо аб гэтым таксама так або інакш згадваў, - без умяшання звонку. Тое, што мы бачым зараз, на жаль, гэта ўмяшанне, гэта інфармацыйная, палітычная, фінансавая падтрымка апазіцыі з-за мяжы. З-за мяжы нічога добрага ніколі не атрымліваецца. Якім бы доўгім і складаным ні быў гэты працэс, ён павінен фарміравацца ўнутры грамадства".
Улады Расіі рыхтуюцца да замежнага ўмяшання
Уладзімір Пуцін упэўнены, што не атрымаецца пазбегнуць замежнага ўмяшання і ў парламенцкія выбары ў Расіі ў 2021 годзе. Расійскі прэзідэнт адзначыў, што гэта практыкуецца па ўсім свеце: "Гэта глабальная палітыка - як базы па ўсім свеце, так і ўмяшанне па ўсім свеце", - заявіў Пуцін.













